ENG

Пра нас

Праекты

Каманда

Кантакты

Як дапамагчы

Linda Whetstone
Program for
AdvancingFreedoms

Бясплатная навучальная праграма для беларускай моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая хоча развіць свае лідарскія якасці і паглыбіць веды ў эканоміцы, паліталогіі, гісторыі і іншых сферах, а таксама даведацца больш пра грамадскі актывізм у розных краінах свету.

Мэта праграмы:

Раскрыць унутраны патэнцыял беларускай моладзі ў краіне і па-за яе межамі і пашырыць веды пра эканамічныя і індывідуальныя свабоды.
Расклад праграмы

анлайн навучанне

На працягу чатырох тыдняў удзельнікі будуць сустракацца ў Google Meet і слухаць лекцыі ад вядучых экспертаў з Беларусі і Украіны ў сферах эканомікі, паліталогіі і філасофіі. Сустрэчы будуць пачынацца а 19:00 па Менскім часе.

Расклад і тэмы будуць прадстаўлены па меры набліжэння праграмы.


афлайн канферэнцыя

афлайн канферэнцыя

Каб трапіць на праграму, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Дэдлайн рэгістрацыі:
7 верасня, 23:59

Самыя актыўныя удзельнікі анлайн часткі, якія таксама атрымаюць выдатныя балы па выніках тэматычных тэстаў, змогуць трапіць на двухдзённую афлайн канферэнцыю.

Нетворкинг з іншымі ўдзельнікамі і ментарамі онлайн-навучання, інфарматыўныя панэльныя дыскусіі і групавыя заданні — гэта ўсё чакае удзельнікаў канферэнцыі.

Наведаць мерапрыемства змогуць як удзельнікі з Беларусі, так і беларусы ў выгнанні. Мы цалкам пакрываем кошт квіткоў, харчаванне і пражыванне падчас канферэнцыі.


FAQ

Чаму праграма названа ў гонар Лінды Уэтстоун?

Лінда Уэтстоун (1942–2021) была брытанскай лібертарыянкай, якая ўсё жыццё змагалася за ідэі свабоднага рынку. Яна была прэзідэнтам Супольнасці Мон-Палярын, міжнароднай асацыяцыі ліберальных навукоўцаў і практыкаў, упершыню заснаванай Хаекам у 1947 годзе, апекуном Інстытута эканомікі і настаўнікам тысяч класічных ліберальных актывістаў і лідараў думак па ўсім свеце.

На працягу ўсяго свайго жыцця Лінда Уэтстоун працавала над перакладам кніг пра ідэю свабоды на некалькі моў, дапамагаючы шырыць ідэі свабоднага рынку па ўсім свеце. Яна была сурэдактаркай «Ісламскіх асноў свабоднага грамадства» і суаўтарам кампакт-дыска «Ідэі свабоднага грамадства» з ключавымі працамі бачных ліберальных мысляроў Хаека і Фрыдмана. Было пашырана больш за 150 000 экзэмпляраў больш чым у 60 краінах свету. Яе праца натхняла людзей па ўсім свеце.

Лінда таксама была адной з суддзяў конкурсу Think Tank Shark Tank ад сеткі ATLAS, перамога ў якім дала нам магчымасць весці гэту праграму. Праз некалькі дзён пасля спаборніцтваў у Лінды спынілася сэрца.

Каб ушанаваць памяць Лінды і яе выбітную ролю ў змаганні за свабоду, мы назвалі праект яе імем.

Хто можа браць удзел у праграме навучання?

Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms адкрыта для беларускай моладзі, якая цікавіцца палітыкай і грамадзянскай актыўнасцю і хоча далучыцца да стварэння новай, вольнай Беларусі.

Крайні тэрмін адпраўлення формы: 7 верасня, 23:59

На якой мове будзе праграма?

Мовы праграмы: беларуская і руская.

Колькі каштуе навучанне?

Праграма цалкам дармовая. У час правядзення афлайн-канферэнцыі мы падаём сілкаванне і жыццё, а кошт квіткоў да месца правядзення канферэнцыі цалкам кампенсуецца


Пра нас

МІССІЯ:

Адукацыя беларускай моладзі, распаўсюд ідэяў свабоды і лібертарыянства.

СВАБОДА:

Беларускія студэнты за свабоду – гэта суполка, дзе шануецца свабода выказвання думак і ідэй.

МОЛАДЗЬ:

Будучыня заўсёды за моладдзю, і мы клапоцімся аб стварэнні агульных каштоўнасцяў і імкненняў для тых, хто ў гэтым зацікаўлены. Беларускія Студэнты за Свабоду – гэта не проста адукацыйная пляцоўка, гэта таксама месца для пошуку новых сяброў і аднадумцаў. Мы арганізоўваем лекторыі, фестывалі і сустрэчы для беларускай моладзі і студэнтаў, каб выхаваць пакаленне, якое будзе якасна працаваць на карысць Беларусі.

АДУКАЦЫЯ:

Галоўная і асноўная мэта праэкту – стварыць бяспечную і якасную пляцоўку для беларускай моладзі, дзе магчыма атрымаць якасную нефармальную адукацыю, пераняць шматгадовы досвед прафесіяналаў, паспрачацца з экспертным меркаваннем і знайсці новыя думкі і ідэі.

МАНІФЕСТ

У часы засілля тыраніі крытычна важнымі з'яўляюцца людзі, якія валодаюць душэўным полымем, гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за будучыню свайго народа. Праносячы гэты агонь праз гады яны з'яўляюцца маральнымі арыенцірамі для ўсіх тых, хто пакуль што стаіць збоку...

Праекты

Праграма Лідарства Беларусь


Вясной 2021 года ГА “Украінскія студэнты за свабоду” правялі праграму лідарства для беларусаў з усяго свету. У ёй прыняла ўдзел больш за 120 слухачоў, было прыцягнута больш 20 спікераў і 10 ментараў, якія 2 месяцы працавалі адзін з адным для стварэння лідараў і іх знаёмства з ідэямі свабоды.

Удзельнікі праслухалі лекцыі па піяры, эканоміцы, філасофіі, паліталогіі, пабудове грамадзянскай супольнасці, праведзены варкшопы па ідэалогіях і важнасці камунікавання па-беларуску. Была праведзена велізарная колькасць абмеркаванняў розных тэмаў – ад шляхоў павелічэння пазнавальнасці публічных дзеячаў да прыватызацыі буйных прадпрыемстваў.

Па выніках праграмы лідарства з'ядналіся самыя актыўныя з удзельнікаў для стварэння арганізацыі, якая зможа прасоўваць ідэі свабоды на тэрыторыі Беларусі і зможа выхаваць лідараў, якія ў будучыні зменяць нашу краіну.



Каманда

Кася

Кася жыла і вучылася у Пінску, Берасці і Менску. Скончыла 3 курса па спецыялізацыі “Фондавы рынак” у БДЭУ, зараз з’яўляецца студэнткай ЕГУ праграмы “Сусветная палітыка і эканоміка” і Універсітэта Варшаўскага кірунку “Беларуская філалогія з ангельскай мовай”. Актывістка ЗБС і глава праўлення БСС. Брала ўдзел у Праграме лідарства: Беларусь ад УСС. З лібертарыянствам пазнаёмілася у 2020 годзе пасля вымушанай эміграцыі. Лібертарыянства - гэта пра свабоду і за яе варта змагацца!

Дар’я

Дар’я нарадзілася ў Менску. Пасля школы паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт на факультэт Радыёфізікі і Кампутарных тэхналогій, дзе і атрымала ступень бакалаўра. Дар'я цікавілася ідэямі свабоды яшчэ са школы, але актыўна ўключылася ў развіццё ідэй і філасофіі лібертарыянства, стаўшы ўдзельніцай Праграмы Лідарства ад Украінскіх Студэнтаў за Свабоду. Пасля гэтага Дар'я разам з іншымі актывістамі стварае і развівае арганізацыю «Беларускія Студэнты за Свабоду». Лічыць, што будучыня за адукаванымі і ўцягненымі ў жыццё сваёй краіны людзьмі.

Антон

Функцыянер ГА "Украінскія Студэнты за Свабоду", які верыць у сілу мастацтва ў змаганні за Свабоду і падтрымлівае беларускіх актывістаў студэнцкага руху, якія працягваюць змагацца з рэжымам.

Аліна

Аліна родам з Менска. Былая студэнтка Перакладчаскага факультэта МДЛУ. З лета 2020 – актывістка дэмакратычнага руху Беларусі, сёння – лібертарыянка, адна са стваральніц БСС, прыхільніца ЗБС і валанцёрскага цэнтру дапамогі Украіне. Прытрымліваецца думкі, што жаданне зменаў павінна матывававаць да дзеянняў, а якасная адукацыя – гэта база для граматных вырашэнняў і канструктыўных крокаў у дасягненні агульных мэтаў.

Каманда

Кася

Кася жыла і вучылася у Пінску, Берасці і Менску. Скончыла 3 курса па спецыялізацыі “Фондавы рынак” у БДЭУ, зараз з’яўляецца студэнткай ЕГУ праграмы “Сусветная палітыка і эканоміка” і Універсітэта Варшаўскага кірунку “Беларуская філалогія з ангельскай мовай”. Актывістка ЗБС і глава праўлення БСС. Брала ўдзел у Праграме лідарства: Беларусь ад УСС. З лібертарыянствам пазнаёмілася у 2020 годзе пасля вымушанай эміграцыі. Лібертарыянства - гэта пра свабоду і за яе варта змагацца!

Дар’я

Дар’я нарадзілася ў Менску. Пасля школы паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт на факультэт Радыёфізікі і Кампутарных тэхналогій, дзе і атрымала ступень бакалаўра. Дар'я цікавілася ідэямі свабоды яшчэ са школы, але актыўна ўключылася ў развіццё ідэй і філасофіі лібертарыянства, стаўшы ўдзельніцай Праграмы Лідарства ад Украінскіх Студэнтаў за Свабоду. Пасля гэтага Дар'я разам з іншымі актывістамі стварае і развівае арганізацыю «Беларускія Студэнты за Свабоду». Лічыць, што будучыня за адукаванымі і ўцягненымі ў жыццё сваёй краіны людзьмі.

Антон

Функцыянер ГА "Украінскія Студэнты за Свабоду", які верыць у сілу мастацтва ў змаганні за Свабоду і падтрымлівае беларускіх актывістаў студэнцкага руху, якія працягваюць змагацца з рэжымам.

Аліна

Аліна родам з Менска. Былая студэнтка Перакладчаскага факультэта МДЛУ. З лета 2020 – актывістка дэмакратычнага руху Беларусі, сёння – лібертарыянка, адна са стваральніц БСС, прыхільніца ЗБС і валанцёрскага цэнтру дапамогі Украіне. Прытрымліваецца думкі, што жаданне зменаў павінна матывававаць да дзеянняў, а якасная адукацыя – гэта база для граматных вырашэнняў і канструктыўных крокаў у дасягненні агульных мэтаў.


ПАДТРЫМАЙ УКРАІНУ

Як вядома, Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.Таму мы вырашылі аб'яднаць усе намаганні і накіраваць іх на падтрымку ўкраінскай арміі, шпіталяў і мірнага насельніцтва.

Зараз збіраюцца сродкі, каб забяспечыць абаронцаў Украіны ахоўнымі сродкамі, санітараў — медыкаментамі, а мірных жыхароў — сродкамі для выжывання.

Мы просім вас дапамагчы нам

«Украінскія студэнты за свабоду» будуць даваць адпаведныя справаздачы ў сувязі з любымі ахвяраваннямі. Запэўніваем, што ўсе сабраныя сродкі пойдуць толькі на набыццё неабходных тавараў. Ахвяраванні не будуць выкарыстоўвацца на адміністрацыйныя выдаткі.


Сябры, просім вашай дапамогі!

Збіраем грошы на лекаванне Ягора Шапавалава, якій пацярпеў ад цяжкай траўмы на фронце.

Ягор Шапавалав — студэнт 3 курсу КНУ ім. Шаўчэнка, функцыянер і аперацыйны дырэктар, кандыдат у майстра спорту па скалалажанні, марафонец, мае досвед працы ў асноўных банках, займаецца валанцёрствам, эканамічнымі даследаваннямі, чытае лекцыі па эканоміцы студэнтам. Поўнамаштабная вайна цалкам змяніла жыццё хлопца.

З сакавіка 2022 года Ягор Шапавалаў служыць ва Узброеных сілах Украіны. Ён прайшоў праз пекла Севераданецка і Лісічанска. Менавіта ў Лісічанску 29 чэрвеня ў акоп Ягора прыляцеў варожы снарад — цудам ён выжыў. Але Ягор атрымаў мінна-выбуховую траўму, цяжкае пранікальнае сляпое дыяметральнае аскепкавае параненне з пакалечаннем ствала цэфалічнага мозгу. Аскепак прылады трапіў у мозачак. Цяпер Ягор знаходзіцца ў коме і вучыцца дыхаць самастойна без ШВЛ.

Штодзень выдаткі на лячэнне Ягора складаюць больш за 15 тысяч грывень. Важны абсалютна кожны ўнёсак!

Ягор змагаецца. Ён - вялікі сябар Свабоды і ў развіццё ідэй «Украінскіх Студэнтаў за Свабоду» зрабіў вялікі ўнёсак. Але і змагарам патрэбна дапамога, каб трымацца далей! Будзем вельмі ўдзячныя вам за фінансавую дапамогу і распаўсюд запісу!

Падтрымай свабодную Беларусь

Заданаціць палітвязням

Падтрымайце вязняў Свабоды і іх блізкіх.


Напісаць ліст палітвязню

Дайце людзям за кратамі ведаць, што пра ніх не забыліся.

SWIFT:


Beneficiary:
Ukrainian Students for Freedom
Account number/IBAN:
UA85 3808 0500 0000 0026 0006 0213 8
Account currency: USD
Legal address of the organization: 01021, Instytutska str, 22/7, apartment office 2, Kyiv city, UKRAINE

Beneficiary Bank: RAIFFEISEN BANK JOINT STOCK COMPANY, 9 LESKOV STREET
SWIFT code: AVALUAUKXXX
Correspondent Account: 890-0260-688

Приватбанк: 4149629382178986
Шаповалова Ірина (мама)

Монобанк: 4441114459475909
Шаповалова Ірина (мама)

$ IBAN:
UA693220010000026207329923150
€ IBAN:
UA153220010000026201329914529
Account No: 26207329923150
Receiver: SHAPOVALOVA IRYNA, 25028, Ukraine, reg. Kirovohradska, c. Kropyvnytskyi, st. Patsaieva, build. 4, Housing. 2, fl. 90
Account with Institution: Bank: JSC UNIVERSAL BANK City: KYIV, UKRAINE
Swift code: UNJSUAUKXXX

Pay Pal: ylp.post@gmail.com